Роднай вёсцы

Мая маленькая радзіма,
Ты занядужыла зусім.
Платы схіліліся старыя,
І хаты ў  зямлю ўраслі.

Людзей паменела ў вёсцы,
Пустых хацін - наадварот.
І дзетак «бусел не прыносіць»,
Старэе вёска з году ў год.

Рачулка значна абмялела,
Зраслі кустамі берагі,
А ўлетку можна, нават, смела
Уброд перайсці на бок другі.

Між хат пустых гняздо старое
Аблюбавалі зноў буслы.
Раней пад хісткаю лазою
Арэлі нашы тут былі.

А зараз моладзі не бачна,
Вясёлы гоман не чуваць.
Няма дзяцей, а гэта значыць,
Што цяжка вёсцы дажываць.   

Вунь сярод вёскі на пагорку
Сумуюць могілкі ў крыжах.
І ўсё часцей аднавяскоўцаў
Праводзяць у апошні шлях.


Рецензии