Говори со мной
Абдымай мяне шчырымі словамі.
Выпусці думкі на волю,
Злейся душою з далёкімі зорамі.
Хай словы злятаюць у вырай,
Хай мара ў паветры лунае.
Хай словы спевам жураўліным
Адгукаюцца рэхам між гаю.
Размаўляй са мной на мове,
Сей любоў ты да родных слоў,
Кідай зерне абапал дарогі,
Па якой ты да мовы прыйшоў.
Каб знайшоўся не "друг", а "сябар",
Каб дзяўчыне шапталі "кахаю" замест "люблю".
І каб хлеба быў не "кусок", а "кавалак"...
Кідай зерне слоў на сцежку сваю.
І калі-небудзь нехта пройдзе
Гэты шлях, што і ты прайшоў.
І ў сабе беларуса знойдзе,
Возьме роднае слова ў далонь.
І з блакітных і чыстых нябёс
Да цябе дакранецца простае шчырае Слова.
Кожны варты знайсці на старонках жыцця свой лёс
На знаёмай і роднай Мове.
Свидетельство о публикации №117041011193