На сваю радз му я вярнуся...
Усё часцей мне хочацца сюды.
Быццам у дзяцінстве апынуся,
Гул машын змяню на плёск вады.
Пахне мёдам скошанае сена,
І буслы клякочуць у вышыні,
І журчыць нястомная Дзісенка
У чароўнай летняй цішыні.
Пастаю крыху над ціхай рэчкай,
Дзесьці рыба плешчыцца ў вадзе.
Пасвяцца каровы і авечкі...
Мне мілейшых месц няма нідзе.
Пах духмяных яблыкаў, чабору
Так прыемна кружыць галаву.
Я букет вяргіняў каляровых
У маміным гародчыку нарву.
А ў хаце самы пах найлепшы,
Самы смачны, самы дарагі-
Бохан хлеба, спечаны ў печы,
На стале пад ручніком ляжыць.
«Нарачанскі», «Водар», «Старажоўскі»-
Колькі назваў і ў кожнага свой смак,
Але самы смачны мне бацькоўскі,
Што трымаю ў сваіх руках.
Столькі ў ім любові і пяшчоты,
Столькі ў ім цяпла і дабрыні.
Гэта маіх таты з мамай клопат
Гэта клопат матухны-зямлі.
А народ працоўны беларускі
Трэба нам цаніць і берагчы.
Я і сваёй матуляй ганаруся,
Што ўмее хлеб такі пячы.
Што яна мяне заўжды вучыла
Церпялівай быць і працаваць,
Як яна, сумленна, рупна, шчыра-
І любую працу паважаць.
А сабе я смела абяцаю:
Усё зраблю, што буду я магчы.
Буду ўсё цаніць, што толькі маю,
Усё, што ёсць, змагу я зберагчы.
Свидетельство о публикации №117041010009