Мой сон
І ў жытнёвым полі васількі.
Вось бачу ў сне — матуля ставіць кросны
І тчэ прыгожыя свае палавікі.
Матуліны мільгаюць хутка рукі,
Складаючы дзівосны той узор,
Нібы ўплятаючы і жаўруковы гукі,
І васількі, і промні ясных зор.
Вось на падлогу сцелецца абноўка,
Шкадую, нават на яе ступіць.
Як быццам, каляровая вясёлка
У маей хаце весела ляжыць.
Мінае ноч, прачнулася прырода,
Мільгнула сонца промнем у акне,
А на душы і боль і асалода
Ад той сустрэчы з родным домам у сне.
Свидетельство о публикации №117040906376