Родныя мясц ны
І дубы тут стаяць, як волаты.
У цыбатых яловых вяршынях
Гулка дзяцел дубасіць долатам.
Тут зіма завірухамі снежнымі
Замятае дарогі- ваколіцы.
Прабяруся я вузкімі сцежкамі,
Не баюся зімы-свавольніцы.
Ды скажу вам, сябры мае, шчыра:
Больш мне любы шолах травы
І той час, як з візітам у вырай
Адпраўляюцца журавы.
Свидетельство о публикации №117040906360