Восень

Рыжая восень над горадам кружыць,
Дзіўным навокал акідвае позіркам.
Жоўтае лісце сыпне завірухай,
Віхрам закруціць у парку над возерам.

То барабаніць па вокнах, свавольніца,
Каплямі дожджу, пякучымі, золкімі,
То зіхаціць яркім восеньскім сонейкам,
І усміхаецца ў небе вясёлкамі.

То на вадзе лісце гойдае хвалямі,
Паклікаўшы вецер сабе ў памочнікі,
Ці зноў завабіць іх ціхімі далямі,
Узнёсшы высока, аж пад аблокамі.

Яблыкам спелым у садзе частуецца-
Водар  духмяны ў смачнай антонаўкі.
Усюды паспее, нідзе не лянуецца,
З летам нібыта гуляе ў хованкі.

Хоча спалохаць начамі халоднымі,
Восень, нічога не атрымаецца!
Вецер і сонца бываюць лагоднымі,
А прыгажосцю тваёй захапляемся.


Рецензии