У дармаеды трапяць усе
Шукаюць ласкі ля «Людзей»
І здабываюць недзе штосці
Не на карысць святых падзей.
У сутычках вабяць час дарэчы,
Каб паказаць, што ваяры,
Ды зрэдку калыхаюць рэчы,
Сілкі снуюць, каб браць дары.
Узбуджаюць цішу бездакорна
Ды вобраз ткуць на розны густ,
У статку не жывуць пакорна
Іх думкі, як ядлоўца куст.
Перапаўняюць усіх турботы:
Як жыць, уладкавацца дзе?
Шукаем загадзя работы,
Бо ў дармаеды трапяць усе.
09.04.2017
Свидетельство о публикации №117040900472