Складанае пытанне
І апошні дзень,
Ішла я побач з ліпай
Ды шчыра галаву ўзняла
Палюбавацца хараством,
І раптам проста ў твар
Расінкай ледзь заўважнай
Пырснуў квецень-сок,
Ён быў на смак салодкі,
Меў мядвяны водар...
Ды толькі сцяміць не магу,
То пацалунак быў
Альбо плявок?
Свидетельство о публикации №117040606688