Малiтва
А слухаць Бога ў сваім сэрцы!
Маліцца не патрабаваць!
Пакоры быць павінна месца...
Як часта кажуць людзі нам:
"Малюся - Бог мяне не чуе!"-
Адказ ты выбіраеш сам?!
Можа, Бог проста прапануе
Не тое, чаго ты хацеў,
Бо і адмова ёсць адказам!
Ці нараканнем ўзбагацеў?
Не адштурхнуў Яго ты часам?..
Малітва -гэта дыялог
І будаванне з Богам зносін.
І калі ў сэрцы з намі Бог,
Пачуе Ён, што не папросім!
Але ты будзь гатоў прыняць,
Што Ён з нябёс табе адкажа!
Даверыцца, не наракаць,
Бо толькі Яго воля важна!
Апосталы, што з Ім былі,
Больш слухалі, а не казалі!
Нам трэба прыклад браць у тым:
Пачуем Бога ў Пісанні...
І хочацца мне папрасіць:
Дазволь мне, Пане, навучыцца
З Табой заўсёды побач быць,
Сваім жыццём Табе маліцца!..
31.03.2017
Свидетельство о публикации №117040611809