Увесну
Знак абноўленай вясны!
Бегла сцежкай я нясмела,
Каб паслухаць спеў лясны.
За плячом -- плывуць аблокі,
Танчаць польку ў вышыні,
Праз лясок і луг шырокі
Дораць кайстру дабрыні.
Дождж -- на ніву, на палетак,
Хай жа будзе ён густы!
За вясной -- прыходзіць лета,
Чэрвень -- месяц малады.
І да самага світання
Зноў і шум, і плёск вады,
І народзіцца жаданне:
Каб квітнеў наш край заўжды!
Г-та "ЛіМ" 13.04.2012г.
Свидетельство о публикации №117040504499
Весна всегда прекрасна!
С теплом
Любовь Поднебеснова 18.06.2017 05:25 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 18.06.2017 10:57 Заявить о нарушении