Вера у прыгажосць

Можа, скажа мне зараз нехта:
Слухай, час твой даўно прайшоў:
Зараз смешна адстойваць ідэі,
Справа іншая – зладзіць шоў!
І нашто вылізванне формаў,
Гэтых думак даўгіх карункі? -
Званітуе ад пены пялёсткаў,
Ад ружовых тваіх малюнкаў...
Нам бы бруду, вар’яцтва, целаў,
Чалавек чалавеку воўк...
Ну а я – усё малюю кветкі,
Ну а я – разгладжваю шоўк.
Проста я старамодная надта,
І дагэтуль у прыгажосць
Веру моцна і спадзяюся,
Што яна пераможа злосць,
І бяздушную пошасць лютую,
Што пануе ў сучасны век...
Веру: здольны адчуць прыгожае,
Здольны шчырым быць чалавек.


Рецензии