Мытнiк Русо
Насуперак шэрасці,
Нечыім кпінам
Зноў нараджаецца
Свет у карцінах:
Кветкі трапічныя
Ў нетрах лясоў –
Хто ж гэты аўтар?
Мытнік Русо.
“Якая экзотыка!
Ён, мо, вандроўнік...” –
“Ну што вы, панове!
Ён сціплы чыноўнік”. –
“Ды гляньце, ён невук,
Ну хто так малюе!
Жывапіс жартаў
Такіх не даруе!”
Адно ўсміхаецца
Мытнік Русо
І марыць пра сельву
Даўнейшых часоў,
Дзе змеі-ліяны,
Буяе лістота
І тыгр па сцежцы
Крадзецца ўпотай.
Свидетельство о публикации №117040503328