Першы снег
Начэй тужлівых, воўчых,
Бо выпаў сёння першы снег,
А ён – святло прарочыць.
Вось на галінках заляглі
Мільёны гарнастаяў,
Рыхтуюць мантыю зямлі
Сняжынкі, што злятаюць.
Вось і зрабіўся чыстым свет:
Ні ліха бы, ні звады...
Па снезе крочаць неўпрыкмет
Чаканыя Каляды.
Свидетельство о публикации №117040503313