Па небе Беларуси ляцели клинам гуси
Па небе Беларусі
Ляцелі клінам гусі,
Як ветразі далёкіх нашых мар.
Цяпло няслі на крылах
У родны край свой мілы,
І разганялі холад чорных хмар.
Вярталіся дахаты,
Да маці птушаняты,
Бо ў кожнага свая Радзіма ёсць,
Дзе сэрца сагравае
Пах бэзавага маю,
І ты заўсёды свой тут, а не госць.
І птушкі ўсё ляцелі,
Як крыжыкі на целе,
Жаданай і гарэзлівай вясны,
Будзілі наваколле
Ад сну лясы і поле
І разбівалі наледзь цішыні.
Пляскаліся, як мора,
Хвалістыя азёры,
І абмывалі рэкі берагі,
А тУманы на ранку
Пад звонкі спеў заранкі,
Лагчыны баранілі ад смугі.
Вось так ляцелі гусі
Па небе Беларусі.
Ці птушкі? Ці анёлы-вестуны?
Прыемныя для вуха
Пасля зімовай скрухі,
Нібы Сафіі Полацкай званы.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №117040308078
З павагай,
Виктор Любецкий 07.04.2017 09:31 Заявить о нарушении
Дзякуй!
Людмила Воронова Супрун 08.04.2017 23:00 Заявить о нарушении