Нёман - Юнацтва. Фiнал. Перамога. Чэмпiёнства!

Ну, вось і ўсё!  Свісток апошні
Ў Гародні сёння прагучаў!
Ты перамог! Ты самы лепшы!
І кубак свой уверх узняў!

Увесь сезон ішоў да мэты
І з кожным днём твой дух дужэў!
Адзінай, лучнай стаў камандай
І дасягнуў чаго хацеў!

Не скажам, што сезон быў лёгкі,
Было над чым папрацаваць
Пасля любога твайго матчу...
Не думаў рукі апускаць!

Упэўнена ішоў наперад,
Сябе да рэшты аддаваў!
Успомніць хоць твае камбэкі!
Як з Маладзечна ты згуляў!..

Бывалі ўзлёты і падзенні, 
І час "экспертаў" наставаў:
Заместа канструктыўных крытык,
Што меў ў сабе, тым паліваў...

Але ж такіх, лічу, адзінкі,
І хопіць іх успамінаць,
Бо меў заўсёды ты падтрымку,
Якую цяжка апісаць!

Дзе б не гуляў, куды б не ехаў,
У колькі б матч не быў гадзін,
Заўзятар твой заўсёды побач!
Ніколі ты не быў адзін!

Я не кажу пра той узровень,
Які яны ўсім задалі...
Зусім не важна колькі іх там:
Як пяцьдзясят крычалі тры!..

Як гналі вас яны наперад,
(Рабілі гэта вельмі годна),
І сэрца ў такт ім падпявала:
Наперад, Нёман,  толькі Гродна!

Альбо калі ў адным парыве
Арэна цэлая скакала,
Ніхто не быў там паасобку!
Любоў да клуба ўсіх яднала!

І гэта ўсё было на матчах,
І пэўнай працы каштавала,
Але цяпер хачу успомніць,
Што наймацней мяне чапляла...

Калі гуляў наш Нёман любы
На першым хатнім сваім матчы,
Чакаў усіх сюрпрыз вялікі,
Напэўна, помніце, хто бачыў...

Вось тое, што мяне кранула:
Каб клуб любімы падтрымаць,
Патрацілі вы шмат высілку,
Каб гэта ўсё падрыхтаваць!

Ці хто задумваўся над гэтым?
Не цяжка нам спяваць, крычаць,
Білет купіць на адзін з матчаў...
Але свой вольны час аддаць!?!

Сустрэцца дзесьці на пляцоўцы,
Ўручную ўсё намаляваць,
Адвесці ўсё пасля ў лядовы
(Пакуль засохне пачакаць)...

Вось Гэта вернасць свайму клубу!
ТамУ найлепшымі заву!
Чытаю ў вашых я учынках:
"Мой Нёман,  я табой жыву!"

За гэта я кажу вам дзякуй!
За прыклад ваш і за любоў!
Вялікі ўклад у перамогу!
Вярнулі кубак вы дамоў!

Дарэчы, часам мне здаецца:
Іначай быць і не магло!
Сяргей Пушкоў да нас вярнуўся -
Два кубкі Гродна узяло!

Ён наша зорка! З сваім штабам
Каманду лепшаю зрабіў!
Нізкі паклон за плённу працу!
Што чэмпіёнства нам здабыў!

І за плэй-оф асобна дзякуй!
Не зведаў Нёман паражэння,
Упэўнена ішоў за кубкам,
Быў музай для мяне, натхненнем...

І хочацца ўсіх гульцоў мне
Імёны й прозвішча назваць,
І скласці кожнаму падзяку,
І віншаванні перадаць!

Не буду! Бо хакейны Нёман
У пераможны свой сезон
Быў, сапраўды,  адзіным цэлым,
Таму і стаў ён чэмпіён!

Таму яшчэ раз, шчыра: ДЗЯКУЙ!
Чакае нова нас дарога:
Згуляем ў Лізе Чэмпіенаў!
Давай здабудзем перамогу!!!
30.03.2017


Рецензии