Нёман -Юнацтва 2 0

Нёман, зараз я далёка
Не глядзела я гульні,
Але быў у маім сэрцы
Кожны момант у гэтым дні!

З нецярпеннем я чакала,
Калі лік змагу убачыць,
Мела дзесьці дзве хвіліны
Прачытаць хоць што аб матчы...

Перамога! Велька радасць
У вачах маіх заззяла! 
Дзякуй Глебу і Сярожы!
Засталося зусім мала!..

Хоць не бачыла, не чула,
Як 2:0 павёў у матчы,
Я ўпэўнена дарэшты:
Не мог ў Гродне ты іначай!

Ведаю, што рыхтавалі
Шмат перфомансаў фанаты...
Без сумніву атрымалась
У гарадзенцаў ўсё выдатна!

Для чаго пішу я гэта? -
Бо балюча быць не з вамі..
Не магу змяніць нічога..
Можа так лягчэй мне стане...

Нёман,  як для соцен сэрцаў,
Для мяне ты стаўся родны!..
Заўтра станеш пераможцам!
Толькі Неман, толькі Гродна!!!
29.03.2017


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →