Юнацтва-Нёман 3 5
Успамінаю дзень мінулы…
Шмат хто падарыў мне радасць!
Напішу ж пра клуб наш любы!
Так.. была сёння інтрыга!
(У Нёман веру мы не згубім!)
Але ж казытанне нерваў,
Скажам шчыра, трошкі любім!
Павяло Юнацтва ў ліку -
Нёман у адказ што робіць:
Наш Пасют з Арцёмам Кіслым
Кэпа на кідок выводзяць!
А пасля, каб перапынак
Спакайней мы перажылі,
Глеб выводзіць нас наперад!
(Зноў мы Дзіму размачылі)…
Стартаваў другі перыяд,
Просяць гола гарадзенцы!
Іх Сярожа с Лёшам чуюць:
Пашы не было дзе дзецца!
3:1 вядзём у матчы!
Мабыць, трошкі разгубілісь
І зраўняла лік Юнацтва…
Мы ж з ім хутка разлічылісь!
Рэмезаў і Стэфановіч
Тут адказ трымалі дружна,
Ну, а Вячаслаў Лісічкін
Гэты гол аформіў мужна!
Хоць Юнацтва спрабавала
Штосьці нам супрацьпаставіць,
З той падтрымкай гарадзенцаў
Нёман ім не даў і шанец!..
Быў яшчэ адзін там момант…
Гол Сярожы залічылі…
Я ж жадаю таму хлопцу,
Каб той гол хутчэй забылі!..
Як заўсёды, кажу дзякуй!!!
Гучнаму і баявому!
Вось і ўсё: дзве перамогі
Сотні сэрц вязуць дадому!
26.03.2017
Свидетельство о публикации №117040302813