Юнацтва-Нёман 0-2
Ужывую падтрымаць,
Але сэрцам была з вамі,
Думкі не давалі спаць!
Ноччу перад першым матчам,
Як прачнулася ў тры,
Не магла заснуць я доўга,
Усё дрыжала ўнутры!
Ноч, навокал вельмі ціха,
А ў сэрцы неспакой:
Гучыць моцна: Неман! Гродна!
Ты адзіны чэмпіён!
Дзень цягнуўся вельмі доўга...
Вось, нарэшце, гімн гучыць!
Гэта будзе супербітва!
Мільчакова б размачыць…
Так… свісток! Фінал адкрыты!
Распачаў яго ты годна!
І гучыць на ўсю Чыжоўку:
Толькі Нёман! Толькі Гродна!
Праляцеў першы перыяд
Вельмі хутка, вось другі:
Асцярожна ўсе гуляюць,
Кошт памылкі – дарагі!
Але рвешся ты наперад,
Колькі момантаў! Якіх!!!
Лёшын пас – і гол, нарэшце!
Дзякуй, Сашачка Жыдкіх!
Тут сказаць гатовы кожны:
Я камандай ганаруся!
І ляцяць словы падтрымкі
З усёй роднай Беларусі!..
І паставіў Саша кропку
Канчатковую ў матчы.
Разыгралі добра шайбу!
У Пашы й Лёшы перадачы!
Заслужылі перамогу!
І каманда, і фанаты,
І наш трэнер з яго штабам,
Але нам спыніцца варта
На адной асобе матчу
(Лепшым ён гульцом прызнаны):
Дзякуем табе, Віталя!
Без цябе б не святкавалі!
Ёсць пачатак, вядзём ў ліку,
Наймацнейшы клуб наш родны!
У нецярпенні мы да заўтра!..
Толькі Нёман, толькі Гродна!
25.03.2017
Свидетельство о публикации №117040302766