Цёмная Князёуна
Цёмная Князёўна... Яна
Проста жыве ў сваім замку.
Ёй не вельмі трэба святла,
Але прад ёй трэба здымаць
шапку.
Яна на цябе павольна глядзіць,
Сваім позіркам справодзіць;
У крэсле павольна сядзіць
І рэч сваю табе заводзіць.
Ты ня можаш спакойна сядзець,
Ты не можаш пакойна думаць;
За акном застыла наледзь
І вецер цяжка крочыць.
Замшэлы бор памерк,
На небе ззяе зорка;
Праляцеў раптам Сцерх,
Завыў нехта горка.
З цягам часу цямнее
І ты пачынаеш дрыжаць...
Князёўна трохі млее,
Дрэвы пачынаюць стагнаць.
Яе душэўныя бяседы
Тваю стрымаюць кроў;
Ты ўспамінаеш свае беды
І свой непакорны нраў.
Прад вачыма праходзіць
жыццё,
Робіцца раптам горка;
Пагаварыў пра жыццё-быццё,
Яна ставіць свечку з воска...
...Матка-Боска...
вясна 2017г.
P.S. Магчыма таксама Караткевіч...
Свидетельство о публикации №117033100838