Пауцiнне

  ***

Паўцінне на маёй душы
Зацяняе найскразь
Муравейнік з ажын...
З ёй таксама зайздрасць.

Ачуняе патрыху боль,
Трохі кепска думаць;
Паўцінне "ядзе" як моль
І затасквае ў сваю гаць...

Пэўна я зрабіў не тое
І жыў зусім ня так,
Нітак мроіва златое -
Будзе з мяне кавардак.

Аплятае, абмятае -
То лі муха, толь матыль!?
Сэрца маё абмякчае,
Толь жыццё, а то лі быль...
                ...пусты кавыль...

               вясна 2017г.


Рецензии