Шаноуныя землякi, шчыра вiншую вас з Новым 2016 г
Шаноўныя сябры, сяброўкi,
Працаўнiкоў нястомных раць,
У гэтых сцiплых замалёўках
Хачу вам шчыра пажадаць,
Каб былi вы ўсе здаровы,
Каб людзi паважалi вас,
Каб важкiм было ваша слова,
Каб быў шчаслiвым новы час.
Каб на стале стаяла чарка,
А побач з вамi – добры люд.
I каб да чаркi была скварка,
Каб здзейснiўся кахання цуд.
I каб на дачы ў новым годзе
Быў небывалы ураджай,
I каб пра вас нiхто ў народзе
Не мог сказаць: «А ён гультай!»
Каб працай славiлiсь стараннай,
Каб госць быў у хату ўвахож,
I як бальзам на вашы раны
Пралiўся б доларавы дождж.
Каб змоўклi выбухi ў свеце,
Каб мiр настаў, як мае быць,
I ўнукi вашыя i дзецi
Змаглi б спакойна, добра жыць.
Свидетельство о публикации №117033009288