impression 25 03 белмова
Як насамрэч усё здараецца не зразумець нiколi
Каго свiнячае сцягно хвалюе спазаранак, каго дзень волi.
ў айфонах сценаграмма рэвалюцый, як пнеўмапiсталетам банка
пiвасна-тытунёвай куляй падбiта годнасць нацыi.
I танныя жывёл мазгi i сэрцы што ляжаць пад дулам танка
Яшчэ танней пасля дэнамiнацыi
ўжо пяты час вiхляюцца кабетаў ў стразах грудзi,
i таблы б'юць нiбыта ў Самаркандзе,
ды некаму глядзець, Iбн Хазм на мытнi замарудзiў,
бо пану не хапае света каб засэлфiцца с худым
Махатмам Гандзi.
Снег ласцiцца да сiняй скуры насарогаў, пачуўшы унутры адзiнае,
да рэнджэраў каткоў 17 двухкоссяў, да газонаў
снег молiцца ў чырвоным на PN i ў белым на Нямiзе
A.N. Vertinsky грае хорам перкусiйны сэт "ОМОН"а
Харон гасцей вiтае, прапануе распiсацца у дарожнай кнiзе
Cцiнг, Дзiлан i Джо Кокер, Бабkiн з барадой
здзiўлёна праплываюць праз ДАI пад дулам аўтаматаў
ў бясконцай радасцi жыцця кранае смерцi непазбежнасць
святыя галасы "не верь, не бойся, не проси" гучаць з-за кратаў
Здаецца, толькi ад мяне мая залежыць незалежнасць
260320171110
Свидетельство о публикации №117032709526