Нёману i гарадзенцам прысвячаецца...
Горад цудоўны, на рэчцы стаіць.
Клічуць сябе жыхары “гарадзенцы” –
Як жа прыгожа іх назва гучыць!
Чым жа вядомы так горад іх родны? –
Можа, гісторыяй шматвекавой,
Ці старажытнай аздобай у цэнтры,
Што радуе вока і дорыць спакой?..
Так, зразумела, і гэты спіс доўгі:
Тут замкі, касцёлы і манастыры…
Ёсць мноства славутасцей ў горадзе Гродна,
А я ж ўспамінаю адразу хакей!
Я не жартую і гэта не дзіўна,
Бо для гарадзенцаў хакей не гульня!
Хакей іх жыццё і нават паветра,
А родны клуб Нёман – другая сям’я!
Ці знойдзеш ты недзе такую падтрымку,
Якой ганарацца ўсе. Сапраўды,
Шастым палявым гульцом на пляцоўцы
Кліча фан-сектар трэнер заўжды!
Дзе б не гуляў Нёман, клуб іх любімы,
Нават у самым далёкім кутку:
Едуць заўсёды праз цэлу краіну,
Каб весці наперад ў чужым гарадку!
Нёман не проста каманда ў хакеі,
Не проста адзіны і любы іх клуб…
Для гарадзенцаў значна глыбей ўсё:
Кавалачак сэрцаў іх Нёман завуць!..
І вось за плячамі ўжо паўфіналы,
Змагаліся разам і нас легіён!
Жадаю, каб хутка на кожным канале
Гучала, што Нёман ізноў чэмпіён!
P.S.
Нэрвовы нас час чакае, складаны.
Шмат розных пачуццяў прыйдзецца спазнаць..
Але будзе фінал, без сумненняў, выдатны!
І, ўздымаючы кубак, слёз не зможам стрымаць!
17.03.2017
Свидетельство о публикации №117032606482