Доля
Хмараноснае ўсё
Сьвет замажа чорнай ваксай,
Шлях закрые на выйсьцё,
Калі кволы яму плача.
Хмараноснае ўсё
Абыходзіць абыяка
Тых, хто ломіць, як трысьцё,
Яе шкоды і ўладу.
Хмараноснае ўсё
Людзям долю насылае:
За падзяку, за праклён,
Людзям долю насыпае.
-19.02.17.
Свидетельство о публикации №117032505916