***

 Напэўна, ёсць выратаванне,
калі падорыць лёс сустрэчу,
калі народзіцца жаданне
убачыць сонейка ў сінечы.

Калі вясёлкай неба ззяе,
калі смяецца ў лузе краска,
пяшчотным промнем тады грае
нам новы дзень, нібыта казка.


Рецензии
Цудоўна !!! Сонечны верш і вельмі спадабаўся! Дзякуй, Аннушка! Вясновага Вам настрою і ўсяго самага найлепшага! З цяплом -)))

Анастасия Арвада   25.04.2017 19:28     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй! Усяго сонечнага!

Анна Атрощенко   27.04.2017 02:45   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.