Анархiя

            “З дуброў, з імхоў сівых праз ельнікі спічастыя
             Вяду зуброў, вяду зуброў хадою велічнай.
             Хадзем, хадзем, - шапчу, - жывёліны грывастыя!
             Хадзем, кажу, лясныя волаты, да селішчаў.
             Гады ў рады араты меч бярэ ў дарадцы, ці
             Груган збірае ў чараду сваех прыспешнікаў.
             Не можна болей нам вагацца. Час! Дванаццаці
             Шукаймо ратнікаў, зубры, шукаймо вершнікаў.”

Наскрозь пратачыў зямліцу індзейскі дух
Ды апанаваў жывое адное з двух:
Вірамі крыніцы той, дзе бракуе дна,
Смяецца дзяўчына боса ў мяху з радна:
Кранаючы вусны кончыкам язычка-
Паўстаўшая з багны Рымарава дачка.
Абраўшы зубра бізонам усіх звяроў,
Чало асядлаўшы проста паміж рагоў,
Чаруе жывым раём невымоўных слоў-
Паробіць ваўкоў з дзікоў ды арлоў з буслоў!
Раздзьмухае ў дым святы пракаветны Зніч-
Трубою вайны ўзнясе пераможны кліч.
Суцэльнай смугою, цемрай паміж бяроз-
Глядзіце, паўзе
Анархія
І Хаос.

            “Даспех драўляны мой, пашчэпаны, парэпаны
             Трашчыць над шнарамі-вужамі састарэлымі.
             Дык што, як сэрцайка неўражліва-каменнае?
             Яшчэ, яшчэ смяшыце стрэльбамі ды стрэламі!
             Непаражальнаю дзікускаю калматаю,
             Іклы ашчэрыўшы на тло рэжыму старага,
             На безліч плошчаў наступаю бруднай пятаю,
             Ды расцякаюся ў натоўпе грозным марывам.”



http://www.youtube.com/watch?v=qdCmSt4798g


Рецензии
:-) Оригінальне розуміння анархії. Анархія, як відомо, мати порядку...

Шон Маклех Патрик   08.05.2017 02:07     Заявить о нарушении
І ось вона вийшла на пошуки відповідного батька, дзядзечка Шон.)))

Ольга Маро   08.05.2017 17:43   Заявить о нарушении