Радз ма

Радзіма, маці! Я тваё дзіця!
Я нарадзіўся тут, я вырас, памацнеў.
Тут зразумеў, што значыцца кахаць я.
Навуку гэтую, жыццё, я зразумеў.

З дзяцінства памятаю я тваё імя.
З дзяцінства ведаю і радасці, і крыўды.
З дзяцінства навучыўся я любіць цябе, і я
Ніколі не забуду пра цябе, мая Радзіма!

У зялёным лузе стану на калені
І пакланюся я роднай зямлі.
Я памалюся богу за Радзіму,
Ідучы самым ранкам па палі.

Сціскаючы ў далонях усё калоссе,
Я памалюся, каб быў добры ўраджай,
Пшаніцай набівалася калоссе,
Каб хлебам быў накормлены мой край.

І твой народ, знаёмы с першых крокаў,
І твой народ, знаёмы з першых дзён
Майго жыцця. Такі сардэчны, добры.
Любы народ. Табе адданы я.

Жыві ж ты вечна. Век квітней,
Мая Радзіма. Не пагасай ніколі.
Чуеш? Век квітней! З табою бог,
А з ім дабро і вера. З ім мілей.

Малюся за цябе, мая Радзіма.
І ўдзень, і ўночы ўсё малюся я.
Ты - зорка незгасальная ў небе,
Што вечна ззяе промнямі жыцця.

15.04.2004 г.


Рецензии