Вясна

Ізноў вясна заплакала дажджамі,
Плыве на хмарах дзён у далячынь,
Нібыта хоча сумам тым разжаліць
Пралескі, што ўзышлі сярод ланчын.

У хмурым небе -- дзён маіх надзея:
Маркота думак, па Айчыне сум...
Удвух з вясною мы самоту дзелім
І думаем пра вечную красу.

Бярозавік цячэ ў бідон у лесе.
З чужых краёў вярнуліся буслы.
Вясною набрыняла усё Палессе --
Чуваць навакал птушак галасы.

І з песняй тою ажываюць думкі:
Бруіць вада па заліўных лугах.
З-за хамараў сонца цягне промні-рукі,
Каб сум зямлi пакінула туга.


Рецензии