Самой сабе - з днём нараджэння...

Жанчына сталая - душой падлетак,
На сцежкі сыпле восень клёнаў медзь.
Услед я чую: дык яна ж з паэтак, -
То ліст кляновы шапаціць ледзь-ледзь...

Хай восень не астудзіць маю душу,
Туманам не агорне боль і жаль,
З натхненнем сёння ў сэрцы жыць я мушу,
Хай смутак журавы нясуць удаль.


Рецензии