Простыя шчырыя словы

Спынi ўсе пустыя размовы,
Хай сэрца стучыць у цiшынi.
Хай простыя шчырыя словы
Плывуць у гарадской вышынi.

У час нясмелых спатканняў
I ў дзень нараджэння дзiцяцi
Ёсць простыя словы кахання
I простыя словы для шчасця.

Не трэба у бравадзе хавацца
Роспачы ўздыхаў i злосцi.
Патрэбна слоў чэрствых цурацца
Каб не крыўдзiць раднога кагосьцi

Хай будзе ў словах пяшчота,
Ратунак у клопату гэтым.
Адступiць атруты гарота
I знiкне ў сцiхаючым ветры.

Раптоўна няўзнак абдымi,
Спынi ўсе пустыя размовы.
Гучаць хай у кожнай сям'i
Тры простыя шчырыя словы…


Рецензии