Падатак
на прыбыткі свае і выдаткі.
На ваду і драбіначкі ежы
Ды на транты уласнай адзежы.
Ты плаці толькі,чмутоў ня слухай
Што над вухам гудуць завірухай :
“А што сам,а што дзеці,што маці?
Што ім есьці,што піці,дзе спаці?”
Аплаці,чалавеча,што зранку
Сонца промні губляе на ганку.
Што у полі ўзыходзяць пасевы,
Што гучаць жаўруковыя сьпевы.
І за тое што дзіцятка плача,
Што у хаце,які рок,нястача.
Што рыпіць ад старэчы падлога,
І за тое,што сам ты – нябога.
Ты плаці,беларус,дзесяціну
На бізун,гайдукоўскія дрыны.
І,заўчасна,капейку адну
Ты падаткам пакінь на труну…
Свидетельство о публикации №117032011821