Дзьмухавец
Жоўценькая кветачка ў траве блішчыць,
Здзіўленае сонейка на яе глядзіць.
"Растлумач, сяброўка, калі ласка мне
Сонца ты ці кветка расцвіла ў траве?"
У адказ смяецца знічка-невялічка:
"Кветка - дзьмухавец я і твая сястрычка!
Сонейка, ты ззяеш ярка ў вышыні -
Кветачкамі сціплымі мы тут на зямлі.
Усім, хто мне даруе ласкавы пагляд,
Усміхнуцца сонейкам у адказ я рад!"
***
На сцежынцы жоўты дзьмухавец расцвёў,
Мне прывет сяброўскі падарыў без слоў!
Свидетельство о публикации №117031904440