Пасаджу рабiну у полi...
Пасаджу рабіну ў полі,
Раскажу аб сваёй долі...
Прытулюся да галінак,
Не магу суняць слязінак...
Ой, рабіначка-сяброўка...
Як жа сорамна, нялоўка
Плакаць, скардзіцца на долю,
Вось бы вырвацца на волю...
З ветрам цёплым і вясёлым
Закружыць над ціхім долам,
Заспяваць як салавей
І ляцець далей, далей...
Пасаджу рабіну ў полі:
- Ох харошай табе долі.
Прыхілюся з цяплыней:
- Добра мілая з табой...
18.03.2017
Свидетельство о публикации №117031812422