Аб чым сэнс?

     ***

Аб чым смага жыцця? -
Задаў сабе пытанне.
Майго і не толькі быцця?
Вось маё заданне.

Для чаго я раблю крок
У далейшае імгненне?
Што прыбытак, што аброк,
А што позіркі ў мгленне...

Майго жыцця крыніца
Пераменнага значэння -
Што праб'ецца, што прысніцца,
Што зачэпіцца за карэнне...

Завясці ўсё гэта "у стойла"
Не даецца мне развагі;
То імгліста, а то мройна -
Адной не дае перавагі.

Так і буду жыць-бадзяцца
Ад забору да штакету -
З ветрам млынавым бадацца
І шукаць сваю манету...

                сакавік 2017г.


Рецензии