0226
Апошняга жніўня ў сьвеце.
Апошняга ў маім жыцьці.
Жнівеньскія чырвоныя зоркі
ў чорным чароўным небе
крышацца кожны раз,
калі ты ўсьміхаесься,
і зорны пыл
колеру срэбра
плыве праз мяккія кветкі
маіх лёгкіх,
праз блакітных кітоў
у празрыстых венах.
Рэшткі цябе
захоўваюцца ў маіх вачах
назаўсёды.
Усьмешка.
Як катастрофа.
Як дарожнае здарэньне.
Мая арытмія сэрца.
Далікатнасьць, схаваная
за паролямі слоў.
У зрэнках з'яўляюцца
парцалянавыя птушкі,
калі я засынаю
ў абдымку зь небам,
што застыла ў вакууме
зьнішчаных паведамленьняў.
Ты ўсьміхаесься.
Я шчасьліва.
Свидетельство о публикации №117031608310