Твар Радз мы

Твар Радзімы сумленны, як матчын,
углядаецца ў зранены свет.
Ужо ціха бярозанькі плачуць,
каб абмыць яго  зранку як след.
Каб душа ўздыхала з палёгкай,
спадзяванняў зялёная рунь
з матылькамі анёльскіх пялёсткаў
хай натхняе цябе, Беларусь.
Хай квітнеюць і вочы дзявочыя
ад садоў і бацькоўскіх акон,
хай струменіць іх промнямі творчымі
свет сумлення – Асноўны Закон.


Рецензии