Цемра
Ідзем кудысь, ды не відаць нічога,
Але ж працягваем упарта крочыць.
Сказаў бы хто: “Хлапцы, за вамі сочаць!”
Адзін адному аддавілі пяты.
Мо маняць вочы: дзе дамы, дзе хаты?
Даўно прытулку патрабуе цела,
І толькі ў небе ці то гром, ці стрэлы.
Такі, дружа, час,
Што цемра ўжо для нас,
Як той бальзам.
Крычы не крычы,
У цемры жывучы,
Саслепнеш сам.
А за мяжою што ні дзень, то змены:
То геі лезуць угару, то цэны,
Таму нябёсам мы за цемру ўдзячны,
Бо ў ёй нічога навакол не бачна.
Так год за годам ля старога ганка
Мы ўсе пытанні вырашаем шклянкай
І, як вавёркі, што заўсёды ў гонцы,
Ужо не бачым ні святла, ні сонца.
Такі, дружа, час,
Што цемра ўжо для нас,
Як той бальзам.
Крычы не крычы,
У цемры жывучы,
Саслепнеш сам.
Без мар, без мэт, без GPS, без Бога
Ідзем кудысь, ды не відаць нічога.
І гэта стала ўжо для нас звычайным.
Адная цемра навакол – і файна.
Такі, дружа, час,
Што цемра ўжо для нас,
Як той бальзам.
Крычы не крычы,
У цемры жывучы,
Саслепнеш сам.
3,5,11.03.2017
Свидетельство о публикации №117031512039