Блакитны мой край васильковы!

Блакітны мой край васільковы!
Мне так не хапае цябе.
Так его читает заслуженная артистка Республики Беларусь Алёна Ланская, участница Евровидения
https://youtu.be/LFyQdIVl2fw

https://frclip.com/video/LFyQdIVl2fw/-----.html

(Маёй роднай Зельвеншчыне і любай Беларусі)

Блакітны мой край васільковы!
Мне так не хапае цябе,
Твае мілагучнае мовы,
Што так галасіста пяе.

Студзёнай вадзіцы з крыніцы
І кАзак, што шэпча чарот,
Квяцістай дзявочай спадніцы
І вуснаў, салодкіх як мёд.

Твае салаўінае песні
Ў язмінавых белых  кустах,
Чаромшын-нявест напрадвесні
І неба з крылАмі бусла.

Мне продкаў маіх не хапае:
Іванаў, Марыль, Васілёў -
Людзей васільковага краю,
Што сталі валошкай палёў.

Фота аўтара.( Вот оно - моё продолжение на родной землице)


Рецензии
Мне таксама не хапае! У родных мясцінах усё цудоўнае і сонечнае, нават той палын не горкі! А ў горадзе - холад, мітусня, пустэча, адзінота сярод вірлівага натоўпу...

Анна Атрощенко   11.01.2020 17:57     Заявить о нарушении