Званоу сасновых скерца

Званоў сасновых скерца.

У позірку вясны
Няма ніводнай хмары.
Пупышкі - цвет сасны,
Як струны на гітары,
На ветрыку звіняць:
Спяваюць ці гамоняць?
Ляціць іх звон праз гаць,
Праз пералескі, гоні.
Пачуўшы, з-за мяжы,
Ім сонейка смяецца,
Рытмуюць капяжы
Званоў сасновых скерца,
І вочы бліскацяць
Нябеснай прыгажосці...
Выходзьце сустракаць!
Вясна прыйшла ў госці!


Фото интернет.


Рецензии
Ах, як хораша рытмуюць Вашыя капяжы, Людміла!!! Няхай вясна прынясе многа радасці і святла!

Клавдия Семеновна   14.03.2017 18:39     Заявить о нарушении
Дзякую Вам, паважаная Клаўдзія Сямёнаўна.

Людмила Воронова Супрун   17.03.2017 23:58   Заявить о нарушении