Родны гук
Спакваля, паціхеньку, міжвольна,
Як птушкі выраю ляцяць,
Вяртаецца мне гук знаёмы
І словы родные гучаць.
Вяртаецца ў моцы гойнай
Ад тых прытулаў дарагіх,
Дзе маленства пах сасновы,
Пах хлева й хлебнае дзяжы.
І зносіць прыкрае каросты
Чужой, нявымоўнай лускі,
Як зносяць у вёснах вада й сонца
Трысту і шэрань з палатнін.
-14.02.17.
Свидетельство о публикации №117031202016