Ланцужок

                Люсі

Росны ланцужок дрыжыць майго лёсу

там ля дзедавай мяжы пад адкосам,

дзе сівыя туманы – мае продкі

сцерагуць яго з вайны, як сіротку.

 Дзе ў хатах ні душы, цемра -злодзей,


як аслеплы шыбуршыць у завуголлі.

Там аб комін, як той кот, месяц трэцца.

З лазні выйшаў дух, а пот, нібы срэбра

ў вокнах усё - такі блішчыць ланцужковы.

Можа гэта ў начы таты споведзь?

Можа некалі і мне давядзецца

светлай кропляй на акне крануць сэрца?


Рецензии