З чаго пачынаецца Радзiма?
С картинки в твоем букваре...»
З крэдыта на школьную форму,
Што маці-даярка бярэ...
«А может она начинается
С той песни, что пела нам мать?»
Дачцэ трэба цеплыя боты,
А грошы на боты дзе ўзяць?
«С чего начинается Родина?»
З цяжкога працоўнага дня
І з тых кіламетраў, что пройдзены
У гумавых ботах штодня.
З бідонаў і гною, што тонамі
Цягала на ферме адна
І з мары пра лодачкі модныя,
Што справіць сабе не магла...
февраль 2017
Свидетельство о публикации №117031108376
Частка першая.
РОДНЫ КУТ.
Калісь прыснілась мне,
што дзесьці Тут я нарадзіўся...
Шчаслівы край таго дзіця –
мне не забыўся.
Былі там: рэчка, луг,
таемны лес за лугам.
З-за лесу сонейка ўстае –
на лузе тае смуга...
Яшчэ кароў не выганялі –
чуваць гамонку сябрукоў.
Страмглоў да іх !
Усё, ідзем!
...як мала шчасця трэба малым...
...як многа шчасця ў гэтым малым...
Басыя ногі па расе –
ой, як халодзіць...
Лазовы кошык пад рукой -
усё яшчэ наперадзе :
грыбны азарт,
спякота дня,
прыкус –
краюха хлеба з шматам сала,
й - з крынічкі, ў прыгаршні – вада,
што так салодзіць...
...для шчасця ж трэба гэтак мала...
...і, колькі ж шчасця ў гэтым “малым”...
Калісь прыснілась мне,
што, дзесьці – Там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж ты згубіўся ?
*
(…надвячоркам 31 снежня 2010 г.)
Олег Буйницкий 17.09.2017 20:16 Заявить о нарушении
І маладым, старым, і сталым...
Дзякуй вяікі!
З павагай,
Оксана Маркович 18.09.2017 11:17 Заявить о нарушении