Морга
пераклад
Прыехалі на чорнай, закрытай карэтцы.
(Быў вечар... восеньскі вечар...
Балота – сплін – летуценне...)
Вынеслі нешта цяжкае, накрытае тканкай.
Насілкі паставілі на каменне.
Яны рабілі гэта рухава.
Белізной на іх лямпа бруілася.
Было ціха.. Спявала дажджом канава...
Скрэбалі капытАмі коні...
(...Штосьці сталася... Штосьці адбылася...)
Спынілася некалькі цікаўных.
Яны глядзелі. Пыталі.
Даляталі паядынчыя словы.
Нейкая перарывістая размова хутка
шапацела ледзь чутным страката...
...25 гадоў... Прастытутка...
...субліматам...
ПаднялІ насілкі. Увайшлі ў сені.
(Ліў дождж... кроплі разбіваліся аб дах...)
Адзін свяціў ім спераду ліхтаром.
(...у танцы цені...)
Панеслі ўніз па ліпкіх, слізкіх усходах
у вялізны, скляпеністы падвал.
Насілкі сталі шэрагам.
Міргнула нешта чорнае... знікла...
Можа пацук?.. Можа цень з вуліцы?
Адзін свяціў ліхтаром.
Спыніўся.
Паставілі пад сцяной.
ВЫцерлі гучна насы.
Выйшлі.
У замкУ хруснуў ключ...
Яшчэ ціхія аддаленыя галасы...
Яшчэ крокі, што ўцякаюць угару...
(...Як думкі... як думкі...)
Пазней грукат па бруку за брамай...
І нічога...
Цішыня...
Цёмна...
Пакінулі САМУ, зусім САМУ...
Саму адзіную на баку.
Насілкі сталі нерухомым, накрытым шэрагам.
Нага пры назе.
З-за вугла бліснула пара зелянявых вачэй...
Адна... Другая...
Узіраліся доўга, доследна...
Нешта шалясцела на мокрай каменнай падлозе...
.............................................
Наверсе гарэлі лямпы.
Валачыўся ходнікам нейкі п'яны рабочы,
У акіяне вуліц вечны арганаўт.
Вуліца затапілася сірэннаю гонкай аўт.
Свидетельство о публикации №117031106633