Намолены куточак той...
Светлагаловай Беларусі,
Дзе ўсхваляваная душой
Падзеяй радаснай, ці ў скрусе,
Узношу словы "Ойча наш!
Ты захавай прытулак роду,
Магутны наш нябесны страж,
Даеш нам выбару свабоду...
На вагах сённяшняга дня
Хай пераважыць кліч сумлення,
Мы ў геннай памяці радня
Па першародству пакаленняў.
Пачуй! І зберажы наш край!
Хай будзе гэта Твая Воля,
Каб наш утульны, сціплы рай
Не ведаў зайздрасці і болю!
Дай моцы, працу нам, і хлеб,
Ды і духоўныя патрэбы,
Каб розум, часам, не аслеп,
Бо не адзіным толькі хлебам...
Каб ахінуў анёл крылом
У неспакойную гадзІну"...
Зноў пара першая буслоў
Бярэ кірунак на радзіму...
Намолены куточак той...
11.03.2017 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №117031011997
Очень красиво звучат Ваши замечательные стихи!
С уважением
Маша
Маша Виленская 01.10.2018 22:21 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 01.10.2018 22:46 Заявить о нарушении