***

            Ніне Рыбік
Адзінокая ружа
на бальнічным акне,
хай твой сон не парушыць
стогн і злосць не кране
тваіх вуснаў бязвінных,
светлых мар і надзей.
Хай народ Украіны
прысягае табе.
Хай народ Беларусі
жорсткі лес абміне,
адзінокая ружа
на халодным акне.


Рецензии