Буду жить!
Па нядзелях хадзіць да прычасця,
Толькі дзе мне знайсці анаболік,
Каб краіна жыла мая ў шчасці?
Толькі дзе мне знайсці тыя лекі
Ад хлусні, недаверу і здрады,
Каб застацца жывым чалавекам,
Беларусам, якому ўсе рады?
Каб усмешкай свяціліся твары
І квітнелі ў садах нашых ружы,
А нязручнае слова “таварыш”
Шчыравала абдымкамі – “дружа!”
Толькі дзе адшукаць тую кветку,
Што ўспетая вершам Купалы,
Каб унукам маім і іх дзеткам
Шлях ачысціць ад злоснай навалы?
Буду жыць...
Свидетельство о публикации №117030808925
Уркварт Ройхо 01.05.2017 12:59 Заявить о нарушении