Сакавiк

У шэрасці нязвыклай сакавік,
Не мае ён вясёлкавасці ў строях,
Але галоўным стаў ужо героем
Аповесці "Вясна". Ён першы... Ён прывык...

Прывык, што жаўранкавы чысты звон
Рассыпле срэбрам першы ў паднябессе...
Пачуцці ён азяблыя ўваскрэсіць
Цяплом сярод нявызначаных дзён.

Даволі сціплым, але ўсё ж цяплом!
Скіруе дзень яшчэ вышэй да сонца,
І знішчыць сум - зімовы і бясконцы -
Сном учарашнім і стагоддзяў тлом...

Такі вось ён - галоўны наш герой -
Непрадказальны, зменлівы, ды першы
Ён у Вясны, якую травень вершыць...
А там і летні грай не за гарой!

5.03.2017    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Вельмi прыемна прачытаць вершы на беларускай мове. Прыгожы верш! Вясенняга настрою, Ядвiга!

Мария Розумко   11.03.2018 11:13     Заявить о нарушении
ШаноЎная Марыя, прабачце, што спазнілася з адказам і падзякай сардэчнай за Вашы цёплыя слоўцы,за пажаданні веснавога настрою.І Вам у адказ жадаю светлых дзён і натхнення на творчай ніве.З цеплынёй,

Ядвига Довнар   14.03.2018 18:26   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.