Адвядз мяне ад бяды...

                *  *  *          

Адвядзі мяне ад бяды,
Між кустоўя, да самай вады.
Адвядзі мяне ў зацішь сноў,
Дзе каханьнем квітнее любоў.
Адвядзі мяне, не кары,
Што ратуюсь табой да зары.
Адвядзі цераз цемру зораў,
Бо жывая ўжо прастора,
І забудзься на тыя шляхі...
     Бачышь, ластаўка ля страхі...
                7.01.2002г.


Рецензии