Рэхам непаразуменьня...

             *  *  *          

Звар`яцелае імгненьне,
Адзінота й туга,
Рэхам непаразуменьня
Вокліч скінутым багам.

Цуд расчыненага пекла,
Лямант зблытанай дзьвяры.
Невыноснасьцю пасекла,
Кінутаю да гары.

Канчатковасьцю шматкроп`яў,
Непазьбежнасьцю падзей
У ільдзістых чыстых кроплях
Засьцярога ад людзей.

І пытаньнем, і адказам,
Незваротнасьцю шляхоў,
І адным нязвыклым сказам
Адцураньне ад грахоў.
                19.12.2001г.


Рецензии