Малiтва
Божа! Навошта нам гэтая пастка?
Божа! Калі мы перойдзем у сусьвет?
Нас раздзірае на дробныя часткі.
Дай жа хутчэй свой сьвяты запавет.
Божа! Чаму нам каханьне – атрута?
Божа! Чаму мы губляем сабе
І пераблытаны ў гэтых пакутах?
Дапамажы, заклікаю цябе!
Колькі яшчэ да нявернага кроку?
Колькі надзей перакрэсьлім ушчэнт?
Колькі плаціць па рахунках аброку?
Колькі з самоты ваяць манумэнт?
Не разумею, не бачу, не чую,
Зьнікла ў адчаі, у шэрай рацэ.
Здзейсьні для нас, што ў тых мроях малюю, --
Вось маі вочы ў раскрытай руце.
Вось маё сэрца ў халоднай далоні,
Кроплі жыцця, нібы сьвечкі ў царкве.
Хто, адкажы, у гэты час забароніць
Зьбегчы адсюль па змакрэлай траве?
Зьбегчы, каб недзе затым адшукацца,
Зьбегчы туды, куды клікае лёс.
Зьбегчы, знайсьці і, напэўна, застацца,
Дзе толькі радасьць, няхай і да сьлёз.
25.06.2001г.
Свидетельство о публикации №117030408127